Руслану Аляхно “свеціць” толькі 22 месца?

Пакуль спявак у Грэцыі рыхтуе свой нумар, букмекеры напоўніцу пачалі раздаваць прызавыя месцы, мінуючы нашага выканаўцу. Першым у спісе ўжо 2 тыдні знаходзіцца Дзіма Білан. На 2-3 месца трапіла пераможца мінулага году Сербія, на 3-4 Арменія, на 3-5 – Ірландыя. Суседская Украіна, паводле папярэдніх прагнозаў, павінна апынуцца на 4-5 месцы. Беларусы ж не такія папулярныя, пакуль еўрапейцы даюць нам толькі 22-е месца.

Галоўны чалавек па Еўрабачанні ў нашай краіне Аляксандр Ціхановіч, не падзяляе поглядаў вядучых букмекераў Еўропы:

Аляксандр Ціхановіч: “Ну паставілі, дык і паставілі. Ён 9-м выступае па лёсаванні, а далей будзе зразумела. Я лічу, што нашыя не горш, аднак мае меркаванні могуць разыходзяцца з меркаваннямі букмекераў усяго свету”.

Сам Аляксандр Ціхановіч ужо вызначыўся са сваімі фаварытамі і распавёў Еўрарадыё, каму з музыкаў, не ўлічваючы Руслана Аляхно, аддае перавагу ён.

Аляксандр Ціхановіч: “Што тычыцца нашай падгрупы, мне спадабаліся турак, украінка, літовец, швейцарац, грузінка, венгерцы і партугальцы. Вось і ўсё. З падгрупы, у якой знаходзіцца Расія, мне спадабаліся Расія, Малдова, Арменія, Азейрбаджан. Вось, напэўна, і ўсё”.

Пакуль букмекеры спрабуюць размеркаваць месцы галоўнага еўрапейскага конкурсу, сам Руслан Аляхно знаходзіцца ў Грэцыі, дзе напоўніцу вядзе працу над сваім нумарам. Дарэчы, канцэпцыя нумару пакуль невядомая нават Аляксандру Ціхановічу.

Аляксандр Ціхановіч: “Зараз ідзе падрыхтоўка нумару ў Грэцыі. Ну, яго там хваляць рэжысёры і пастаноўшчыкі. Будзе бачна. Пакуль я і сам не ведаю ні канцэпцыі нумару, нічога. Усё пакуль у сакрэце, і нават я нічога не бачыў”.

Дарэчы, пасля Аляхно ў рэйтынгу букмекераў на 23-м месцы ідзе Азейрбаджан, а на 25-м Грузія, якія таксама падабаюцца Ціхановічу. Далей на 29-м ідзе Латвія, 34 – Малдова, 41 – Літва і 42 – Эстонія.

А вось букмекеры Беларусы пакуль ніякіх прагнозаў не робяць. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, дзе сёння можна зрабіць стаўку на Еўрабачанне, аднак з гэтага нічога не выйшла.

Фота http://www.puls.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі