Рыгор Кастусёў — новы старшыня Партыі БНФ

Рыгор Кастусёў — новы старшыня Партыі БНФ

Рыгор Кастусёў абраны старшынёй партыі БНФ. Як перадае Радыё Свабода, згодна з вынікамі таемнага галасавання, ён набраў 107 галасоў. Намеснікамістаршыні будуць Юрый Лукашэвіч, Аляксей Янукевіч, Вадзім Саранчукоў, Зміцер Салошкін, Аляксандр Стральцоў.

Зала сустрэла такі выбар апладысмэнтамі.

У бюлетэні для галасавання было 6 прозвішчаў: Ілля Дабратвор, Вольга Дамаскіна, Рыгор Кастусёў, Алесь Таўстыка, Аляксандар Страх, Васіль Астроўскі.

ХVIII справаздачна-выбарчы з’езд Партыі БНФ “Адраджэньне” праходзіць у Мінску ў Палацы мастацтваў. У з’ездзе бяруць удзел каля 170 дэлегатаў. На парадку дня — справаздача папярэдняга старшыні партыі БНФ “Адраджэньне” Аляксея Янукевіча, выбары новага партыйнага лідара, яго намеснікаў, Сойму партыі, вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты на наступныя выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі