Рыхтуюцца прапановы па павышэнні гатоўнасці да супрацьстаяння знешняй агрэсіі

Рыхтуюцца прапановы па павышэнні гатоўнасці да супрацьстаяння знешняй агрэсіі

Рыхтуюцца прапановы "па павышэнні псіхалагічнай і маральнай гатоўнасці супрацьстаяць пагрозам знешняй агрэсіі з любога кірунку". Іх для беларускага войска распрацоўвае апазіцыйны Беларускі нацыянальны кангрэс.

Чалец савета кангрэса, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч паведаміў БелаПАН, што на сённяшнім пасяджэнні савета БНК была разгледжана сітуацыя пра пагрозы незалежнасці Беларусі. "Прынята адпаведная заява, у якой гаворыцца, што маральны і псіхалагічны стан беларускай арміі не адэкватны наяўнасці існуючых пагроз незалежнасці. Неабходны энергічныя меры, каб зрабіць беларускую армію здольнай абараняць незалежнасць з усіх напрамкаў", — сказаў апазіцыйны палітык.

Была прынятая пастанова аб стварэнні ваеннай камісіі БНК. Яе галоўнай мэтай будзе "захаванне і ўмацаванне незалежнасці Беларусі". Было ініцыяванае стварэнне агульнанацыянальнага аргкамітэта "для годнага святкавання" Дня Волі 25 сакавіка ў 2017 годзе.

Беларускі нацыянальны кангрэс створаны з ініцыятывы групы вядомых грамадскіх дзеячаў Беларусі "ў мэтах кансалідацыі апазіцыі". У яго аргкамітэт увайшлі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч, Міхаіл Пастухоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі