Рымашэўскі: Афіцыйнай апазіцыяй могуць прызнаць Мілінкевіча

Нагадаем, што кіраўнік краіны заявіў, што ў сувязі з тэрактам у метро трэба праверыць некаторых лідараў апазіцыі. Таксама ён заявіў, што ў краіне можа існаваць апазіцыя, але нельга дапусціць "пятую калону".

Віталь Рымашэўскі мяркуе, што новая хваля рэпрэсій можа быць больш моцнай за тую, што была пасля 19 снежня.

Рымашэўскі: “Калі гэты тэракт стане нагодай для узмацнення рэпрэсіяў, для закручвання гаек, для знішчэння палітычных апанентаў, то беларускай ўладзе цяжка будзе апраўдацца, што яна не мае дачынення да здзейсненага злачынства. Кожны палітык павінны быць вельмі адказны ў словах і ў справах. Ад далейшых дзеянняў беларускай ўлады залежыць далейшы палітычны лёс нашай краіны. Самы жахлівы сцэнар – гэта курс на ўзмацненне рэпрэсій, а тэракт – падстава”.

Звяртае на сябе ўвагу, што кіраўнік краіны спрабуе падзяліць апазіцыю. Ці не азначае гэта, што цяпер будзе афармляцца "афіцыйная апазіцыя"? Напрыклад, у асобе Анатоля Ляўковіча, якога ахвотна друкуе галоўны афіцыёз – газета "Советская Белоруссия".

Рымашэўскі: "Чаму Ляўковіч? Я думаю, што Аляксандр Мілінкевіч, чаму вы так сціпла?.. Ляўковіч не ўяўляе сабой палітычнай фігуры і для ўлады ён чалавек непатрэбны ў сённяшніх умовах. Штучнае існаванне штучнай апазіцыі мае сэнс толькі тады, калі гэтая штучная апазіцыя легалізаваная Захадам, у вачах Захаду мае нейкі аўтарытэт і мае права прамаўляць ад беларускага народа".

На думку Рымашэўскага, заявы Лукашэнкі пра апазіцыю ў гэтай сітуацыі цалкам чаканыя.

Рымашэўскі: “І тое, што такіх заяваў можна было чакаць ад Лукашэнка пасля тэракту, скажам, нічога нечаканага не адбылося. Палітычным сілам трэба быць еднымі, трэба бараніць адзін аднога і трэба змагацца за тых, хто ужо сёння трапіў пад пераслед за 19 снежня. Гэтая падзея можа як павялічыць раскол у беларускім грамадствае, так і наадварот".

Як адзначае Рымашэўскі, падзеі 11 красавіка могуць стаць нагодай для палітыкаў змяніць сваю пазіцыю і стаць больш адказнымі. Ён не выключае, што мінскі тэракт – нагода шукаць паразуменне нават з беларусімі ўладамі.

Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі