Рымашэўскі патрабуе ад Ярмошынай спыніць абразы ў дзяржаўных СМІ
Віталь Рымашэўскі накіраваў скаргу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
У скарзе кандыдат у прэзідэнты абураны зместам сюжэтаў і рэпартажаў у эфіры дзяржаўных СМІ і патрабуе спыніць ачарненне апазіцыйных кандыдатаў у эфірах дзяржаўных тэлеканалаў і Першага канала беларускага радыё, паведамляе сайт Рымашэўскага.
Ён патрабуе роўных умоў для ўсіх кандыдатаў у магчымасці выкарыстання дзяржаўных тэле- і радыёрэсурсаў. Рымашэўскі піша з скарзе, што лічыць неабходным апублікаванне рэйтынгаў незалежных сацыялагічных даследаванняў. У аналітычных праграмах беларускага тэлебачання і радыё не павінна гучаць персанальнай абразы таго ці іншага кандыдата.
Кандыдат у прэзідэнты патрабуе надзяліць вышэйузгаданым пытанням пільную ўвагу.