Рынак кантрабандных цыгарэт Латвіі на 80% заняты беларускай прадукцыяй
Кантрабанда цыгарэт / MKT
Агенцтва Nielsen правяло расследаванне і высветліла, што 79% нелегальных цыгарэт на рынку Латвіі — беларускія, паведамляе delfi.lv.
Часцей за ўсё ў Латвію вязуць цыгарэты прадпрыемства Grodno Tobacco (73%), NZ і Premier. Лідэрам сярод падробак з'яўляецца Winston — 89% ад усёй кантрабанднай прадукцыі.
Пры гэтым за апошнія 6 гадоў кантрабанда цыгарэт у Літву з Беларусі вырасла на 10%. А самі партыі кантрабанды налічваюць мільёны штук. Так, у канцы жніўня ў Латвіі выявілі 3,5 мільёна нелегальных беларускіх цыгарэт.
Нелегальныя тытунёвыя вырабы займаюць 18% ад усёй колькасці цыгарэт на рынку Латвіі. Дзяржава змагаецца з кантрабандыстамі, аднак з пераменным поспехам. За апошні год кантрабанда цыгарэт нанесла Латвіі шкоду як мінімум на 38 мільёнаў еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.