Рынак жылля ў Мінску зноў абваліўся
У верасні рынак сталічных кватэр абваліўся на 17,6%. Падзенне працягваецца ўжо трэці месяц запар, але ў мінулым месяцы яно імкліва паскорылася. Эксперты мяркуюць, што попыт рэгіяналаў, які забяспечваў рост рынка ў першай палове 2016 года, амаль цалкам задаволены.
Верасень 2016 года знаходзіцца нават ніжэй за паказчыкі верасня 2015 года, калі было аформлена 1218 здзелак.