Рыжскае "Дынама" аштрафавалі за свастыку на лёдзе (фота)
Кантынентальная хакейная ліга адрэагавала на здарэнне, якое адбылося 17 лістапада ў рамках шоў перад матчам з "Югрой".
Святочная цырымонія адбылася з нагоды 95-х угодкаў Латвійскай рэспублікі. Мастацкі ансамбль Нацыянальных узброеных сілаў Латвіі разгарнуў перад гледачамі арнамент, які па форме нагадваў свастыку.
"За грубае парушэнне тэхнічнага рэгламенту КХЛ, а таксама за парушэнне прынцыпаў узаемапавагі, закладзеных у аснову філасофіі КХЛ як міжнароднай спартовай арганізацыі, на ХК "Дынама" (Рыга) накладзеныя штрафныя санкцыі ў памеры 1 мільёна [расійскіх] рублёў [больш за 30 тысяч долараў]", — цытуе заяву КХЛ РІА "Новости".
Таксама дынамаўцаў папярэдзілі, што калі ў будучым падобныя выпадкі адбудуцца зноў, каманду могуць выключыць са складу лігі.
Фота — ria.ru