Са жніўня 2020 года да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя 65 футбольных фанатаў

Футбольныя фанаты / Еўрарадыё
Футбольныя фанаты / Еўрарадыё

У Беларусі са жніўня 2020 года прыцягнуты да крымінальнай адказнасці 65 футбольных фанатаў, з іх 34 чалавекі арыштаваныя. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Беларусь Сегодня" распавёў намеснік начальніка ГУБАЗіК палкоўнік міліцыі Міхаіл Бедункевіч.

Міліцэйскі начальнік таксама пракаментаваў інфармацыю аб масавым байкатаванні матчаў беларускімі фанатамі.

"Мы таксама супраць гвалту. І за тое, каб спорт не змешвалі з палітыкай. Паведамленні аб байкоце маюць аднолькавы пасыл, агульныя рамкі, і мы цудоўна ведаем, дзе нараджаюцца гэтыя заявы, як яны складаюцца. Нажаль, некаторыя спартовыя парталы ператварыліся ў пратэстную трыбуну, журналісты і блогеры не займаюцца сваёй прамой працай, падаграваючы палітычныя страсці праз сваіх адэптаў. На гэтым фоне робяцца спробы ўцягнуць у шэрагі радыкальна настроеных пратэстоўцаў і фанацкі рух", — заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.

Футбольныя фанаты шэрагу беларускіх клубаў абвясцілі байкот матчаў з-за палітычнай сітуацыі ў краіне. Пра адмову наведваць матчы ў новым футбольным сезоне заявілі заўзятары брэсцкага "Дынама", "БАТЭ", "Нёмана", "Шахцёр", "Віцебска", "Маладзечна" і "Слуцка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі