Саакашвілі: Грузія беззваротна выйшла з СНД, цяпер яе партнёр — Еўрасаюз

Грузія беззваротна выйшла з СНД, і цяпер для яе натуральным партнёрам з'яўляецца Еўрасаюз. Аб гэтым заявіў грузінскі прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Рэха Масквы".
Паводле яго слоў, удзел у праграме “Ўсходняе партнёрства” дае Грузіі "дамову аб вольным гандлі з усімі краінамі ЕС, палягчэнне візавага рэжыму".

Акрамя таго на тэрыторыі Грузіі "будуць ажыццяўляцца ўсе інфраструктурныя праекты Еўрапейскага саюза", адзначыў грузінскі прэзідэнт.

Нагадаем, Беларусь таксама далучылася да праграмы “Ўсходняга партнёрства”. 7 траўня ў Празе адбыўся ўстаноўчы саміт.

Мяркуецца, што шасці краінам, а гэта Беларусь, Украіна, Грузія, Малдова, Азербайджан і Арменія, да 2013 года будзе выдаткавана 600 мільёнаў еўра. Гэтыя грошы пойдуць на ўмацаванне дзяржаўных інстытутаў, кантролю межаў і дапамогу малым кампаніям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі