Саакашвілі не выйдзе на волю па памілаванні — прэзідэнт Грузіі

Саломэ Зурабішвілі / 1lurer.am
Саломэ Зурабішвілі / 1lurer.am

Міхаіл Саакашвілі не выйдзе на волю нават па памілаванні прэзідэнта. Пра гэта заявіла кіраўніца Грузіі Саломэ Зурабішвілі, каментуючы адмову гарадскога суда Тбілісі вызваліць экс-прэзідэнта па стане здароўя. Па яе словах, якія перадае jam-news.net, Саакашвілі выставілі яшчэ тры абвінавачанні.

Рашэннем суда, на думку Зурабішвілі, грузінскі народ быў "асуджаны хадзіць па замкнёным коле і заставацца закладнікам сітуацыі, якая склалася". Саакашвілі, па яе словах, не раскаяўся ва ўчыненых злачынствах і і ў выпадку вызвалення можа стаць актыўным праціўнікам не толькі цяперашняй улады, але і фактычна "рэпутацыі краіны і, такім чынам, яе шанцаў на еўрапейскую будучыню".

Зурабішвілі адзначае, што давер да Грузіі ў свеце цяпер пахіснуўся. У гэтым яна вінаваціць і кіруючую партыю, і апазіцыю.

Наладжванню адносінаў з партнёрамі, на думку прэзідэнткі Грузіі, перашкаджае сітуацыя з Саакашвілі. Гэтая ж сітуацыя перашкаджае і выказванню салідарнасці з украінскім народам падчас вайны.

"Сёння ўся краіна стала закладнікам гэтага адзінага пытання, тады як найважнейшыя тэмы нават не абмяркоўваюцца, сярод якіх масавы выезд моладзі з Грузіі і масавая міграцыя ў Грузію грамадзян Расіі", — падкрэслівае Зурабішвілі.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні суд у Тбілісі адмовіўся вызваліць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі па стане здароўя. Тым часам Украіна заклікае перадаць Саакашвілі ёй, бо ў яго ёсць украінскі пашпарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі