Сабаленка і Мертэнс — чэмпіёнкі жаночага парнага разраду Australian Open
Арына Сабаленка і Элізэ Мертенс сталі чэмпіёнкамі ў жаночым парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
Беларуска-бельгійскі дуэт у фінальнай сустрэчы выйграў у чэшскай пары Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова — 6:2, 6:3. Гульня працягвалася 1 гадзіну 20 хвілін.
Для Сабаленка і Мертэнс гэта другі чэмпіёнскі тытул на парных спаборніцтвах серыі "Вялікага шлема". У 2019 годзе яны выйгралі US Open.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.