Сабаленка і Сасновіч выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду US Open
У чвэрцьфінал парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе выйшлі дзве беларускія тэнісісткі, перадае БЕЛТА.
Арына Сабаленка ў тандэме з бельгійкай Элізэ Мертэнс ў 1/8 фіналу ў двух сэтах перамаглі іспанска-швейцарскую пару Сара Сарыбес-Торма / Вікторыя Галубіч — 6:3, 7:5.
Аляксандра Сасновіч разам са славачкай Вікторыяй Кужмавай выйгралі ў аўстралійска-амерыканскага тандэма Элен Перэс / Даніэль Колінз — 7:6 (7:4), 5:7, 7:5. Іх сустрэча доўжылася 2 гадзіны 45 хвілін. Наступнымі саперніцамі беларуска-славацкага дуэта будуць канадка Габрыэла Даброўскі і кітаянка Сюй Іфань.
За выхад у парны чвэрцьфінал сёння пазмагаецца яшчэ адна беларуская тэнісістка. Вікторыя Азаранка ў пары з аўстралійкай Эшлі Барці выйдуць на корт супраць амерыканскага дуэта Коры Гауф / Кэці Макнэлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.