Сабрана неабходная сума для вызвалення Дзяніса Дзянісава
Сёння ў дзень нараджэння моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава на блогу minsk_by з’явілася інфармацыя пра тое, што сабрана неабходная сума для яго вызвалення пад заклад.
Нагадаем, моладзевы актывіст утрымліваецца ў віцебскім следчым ізалятары з 16 лютага. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе.
Для вызвалення Дзянісава неабходна было сабраць 7,5 тысяч долараў. Грамадскасць арганізавала акцыю “Падаруй свабоду палітвязню!”. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел, ахвяраваўшы грошы.
Неўзабаве сабраная сума будзе перададзена ў адпаведную інстанцыю, пасля чаго Дзянісава павінны адпусціць да суда.
Фота — photo.bymedia.net