Сацыял-дэмакрат патрабуе зняцця з выбараў апанента

Заяву ў гарадскую выбарчую камісію і ў пракуратуру па факце парушэння выбарчага заканадаўства падаў кандыдат у Брэсцкі гарадскі савет, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. Ён узрушаны распаўсюдам друкаванай прадукцыі, якая не мае выходных звестак. Ігар Маслоўскі: "Маім сапернікам, кандыдатам у дэпутаты па 16-й выбарчай акрузе горада Брэста Ігарам Кулінічам  або яго даверанымі асобамі развешаныя ў людных месцах дзясяткі каляровых выбарчых плакатаў без выходных дадзеных. Няма звестак, хто іх выдаў, які наклад, нумар заказу і гэтак далей".

Ігар Маслоўскі патрабуе зняцця саперніка і прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці.

Дарэчы, нядаўна ў газеце “Брестский вестник”, органе Брэсцкага гарвыканкама і гарсавета, было змешчанае  вялікае інтэрв'ю з Ігарам Кулінічам, які з’яўляецца ўпраўляючым будаўнічага ўпраўлення №158. Маслоўскі кажа, што звярнуўся ў газету з прапановай узяць і ў яго інтэрв'ю, але канчатковага адказу яшчэ не атрымаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі