Сагындыкава дапытвалі па справе Беражкова, але ён не затрыманы

У аўторак расійскае выданне "Спорт-экспресс" паведаміла пра затрыманне ў Беларусі Леаніда Сыгындыкава. Адзначалася, што ў апошнім сезоне ён працаваў з хакейным мінскім "Дынама", адказваў за селекцыю беларускага клуба на тэрыторыі Расіі. Праз некалькі гадзінаў Следчы камітэт Беларусі распаўсюдзіў інфармацыю, што не затрымліваў Сагындыкава (як бачым, быў пададзены ўжо іншы варыянт прозвішча).

Паведамленне пра затрыманне скаўта хакейнага мінскага "Дынама" з'явілася праз некалькі дзён пасля затрымання Уладзіміра Беражкова, генеральнага менеджара ХК "Дынама-Мінск", а таксама выконваючага абавязкі гендырэктара. Яго падазраюць у крадзяжы грашовых сродкаў. Таму можна было меркаваць, што гэтыя здарэнні звязаныя.

Як высветліла Еўрарадыё, Сагындыкаў (менавіта гэты варыянт яго прозвішча правільны) з дзяцінства сябраваў з Беражковым. Яны разам гулялі ў хакей за "Юнацтва". Леаніда не затрымлівалі, але яго выклікалі некалькі разоў на допыты ў якасці сведкі па справе Уладзіміра Беражкова. Ён даў падпіску аб неразгалошванні і з'ехаў за мяжу, дзе цяпер працуе.

Леанід Сагындыкаў — бард. Больш падрабязна пра яго гл. тут.

Фота: bards.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі