Саіпаў некалькі тыдняў рыхтаваў атаку на Нью-Ёрк, не трапляючы ў поле зроку ФБР

Саіпаў некалькі тыдняў рыхтаваў атаку на Нью-Ёрк, не трапляючы ў поле зроку ФБР

Выхадзец з Узбекістана Сайфула Саіпаў рыхтаваў напад на Нью-Ёрк на працягу некалькіх тыдняў. Гэта вынікае з "інструкцыі па правядзенні тэрактаў", знойдзенай на месцы атакі. Арганізацыя "Ісламская дзяржава", ад імя якой дзейнічаў Саіпаў, распаўсюджвае гэты дакумент праз інтэрнэт.

"Звесткі, атрыманыя гэтай ноччу ў выніку следчых дзеянняў, сведчаць на карысць таго, што Саіпаў планаваў [тэракт] на працягу некалькіх тыдняў, — паведаміў намеснік начальніка паліцыі NY Джон Мілер. — Ён здзейсніў гэта ў імя Ісламскай дзяржавы".

Мілер дадаў, што раней Саіпаў не трапляў у поле зроку паліцыі ці ФБР.

Удзень 31 кастрычніка грузавік, за рулём якога знаходзіўся Саіпаў, выехаў на роварную дарожку на паўднёвым захадзе Манхэтэна, збіў некалькі чалавек і ўрэзаўся ў школьны аўтобус. Тэрарыст быў паранены і затрыманы паліцыяй.

У выніку атакі загінулі 8 чалавек, а 10 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі