Сакратарыят АДКБ не вядзе ніякіх кансультацый з Беларуссю

Ніякіх кансультацый з Беларуссю з нагоды яе няўдзелу ў саміце АДКБ на цяперашні час не вядзецца. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу сакратарыята арганізацыі. Нічога не вядома пра якія-небудзь сустрэчныя крокі і ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных справаў.

Нагадаем, на фоне "малочнай вайны" Беларусь 14 чэрвеня адмовілася ад удзелу ў саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, які праходзіў у Маскве. На сустрэчы быў  падпісаны пакет дакументаў, галоўны з якіх — Дамова аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі