Салігорца Паўла Батуева затрымалі, калі ён ішоў забіраць дачку з садка
У Салігорску затрымалі мясцовага актывіста Паўла Батуева.
Як пішуць праваабаронцы "Вясны", затрымалі яго мінскія сілавікі, калі Батуеў ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка.
Салігорца павезлі на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам. Пасля гэтага Батуева павезлі на другі ператрус — у яго асноўную кватэру.
У рамках якой справы адбылося затрыманне, пакуль не вядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.