Салігорскі "Шахцёр" прайграў "Нафтану" ў чэмпіянаце Беларусі (відэа)

Два матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў нядзелю. Наваполацкі "Нафтан" з мінімальным лікам 1:0 выйграў у салігорскага "Шахцёра". Такім чынам, "Шахцёр" значна пагоршыў свае шанцы ў пагоні за БАТЭ. У барысаўчан 62 ачкі і гульня ў запасе, а ў салігорцаў засталося 57 ачкоў.

"Мінск"
і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0. У "Мінска", які па-ранейшаму займае трэцяе месца, стала 54 ачкі, у мінскага "Дынама" — 50 ачкоў і чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.

У панядзелак сустракаюцца БАТЭ і брэсцкае "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі