Салістка The Cranberries хацела запісаць новую версію хіта Zombie
Салістка The Cranberries Далорэс О’Рыардан, якая памерла 15 студзеня ў Лондане ва ўзросце 46 гадоў (прычына смерці дагэтуль невядомая), хацела запісаць у аўторак новую версію хіта Zombie. Яна планавала сёння сустрэцца ў студыі гуказапісу з калектывам Bad Wolves. Як піша сайт ria.ru, спявачка пачула іх выкананне кампазіцыі і хацела запісаць для яе свой вакал.
Далорэс О’Рыардан стала знакамітай у 1994 годзе пасля выхаду кампазіцыі Zombie. The Cranberries выпусціў шэсць студыйных альбомаў, а вось два сольныя альбомы спявачкі не мелі вялікага поспеху.