Самае таннае мяса ў Варшаве і Мінску (фота)

У варшаўскім метро заўважаем рэкламу мяса ў гіпермаркеце. Цана — 12  злотых за мяса без косткі, на беларускія грошы гэта 45 тысяч.

Спрабуем знайсці свініну па такой самай цане ў Мінску.

У "Прасторы", што на праспекце Пераможцаў, знаходзім па 49 тысяч толькі "катлетнае мяса свіное". Гэта самае таннае.

Грудзінка без косткі тут па 68 тысяч.

У гандлёвым цэнтры "Замак" у "Кароне" самае таннае мяса па 29 тысяч, але гэта галёнка, "свініна для першых страваў".

Таксама тут "шыйнае мяса" па 122 тысячы, найлепшае, што ёсць.

"Белмаркет" у Зялёным Бары мае самае таннае мяса па 29 тысяч. Але гэта "паўфабрыкат для першых страваў".

На Камароўцы самая танная свініна — рэбры за 45 тысяч. (Па цане як польская, але там мяса без косткі.)

Ёсць лапатка, але каштуе 83 тысячы за кіло.

А па польскай цане на мінскім рынку можна набыць хіба вушы і рагу.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі