Самалёт Пуціна прылятаў у Мінск вечарам 9 лютага

Вечарам 9 лютага самалёт з ТУ-214 з бартавым нумарам RA-64505 прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэты самалёт належыць да спецыяльнага лётнага атраду “Расія”, які падпарадкоўваецца Кіраванню справамі прэзідэнта РФ.

Перад вылетам у Мінск гэты самалёт вярнуўся з Сочы. Гэта бачна па дадзеных сайта flightradar. Таксама відаць, што ў гэты ж вечар 9 лютага самалёт вярнуўся ў Маскву.

Магчыма, ён некага прывёз у Мінск, але дакладна — не Пуціна.

Чаму перамовы па Украіне праходзяць у Мінску і што яны прынясуць Беларусі

Афіцыйны сайт Крамля паведамляе, што вечарам 9 лютага Пуцін прыбыў з візітам у Каір і правядзе там сустрэчы 10 лютага. А гэта значыць, што самалёт з прэзідэнцкага атраду прыляцеў у Мінск без яго.

Варыянт, што Пуцін даў пакарыстацца сваім самалётам прадстаўнікам ДНР і ЛНР, малаверагодны. Найбольш імаверным выглядае, што на самалёце ў Мінск прыбылі людзі з адміністрацыі ці аховы, каб пачаць падрыхтоўку да сустрэчы ў рамках ”Нармандскага фармату” з Ангелай Меркель, Франсуа Аландам і Пятром Парашэнкам.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч кажа, што звычайна кіраўнікі краінаў і ўрадаў прылятаюць на адным невялікім самалёце. Але некаторыя сапраўды прылятаюць на некалькіх самалётах.

Шушкевіч: “Я вам раскажу, як прылятае амерыканскі прэзідэнт. Па-першае, ляціць некалькі самалётаў, вонкава аднолькавых. У якім ляціць прэзідэнт — невядома. Прылятае спачатку "Геркулес" з аўтамабілямі браніраванымі з аховай. А калі прылятае прэзідэнт і яго каманда... У нас першым прыляцеў прэзідэнт, то каманда, якая прыляцела, на "Геркулесе" гатовая была яго спаткаць і транспартаваць куды трэба.

Што да іншых, прэзідэнт Фінляндыі прылятаў звычайным маленькім самалётам і прывёз з сабой кухара, каб пазнаёміць нас з фінскай кухняй. Іліеску прылятаў рэйсавым самалётам. Пасля спецсамалётам прылятаў... Прылятаюць невялічкімі самалётамі многія кіраўнікі ўрадаў і дзяржаў. У такой раскошы, як наш, рэдка хто лятае”.

Хто з сусветных лідараў наведваў Беларусь і навошта (фота)

Фота: Alexandr Katrysh – russianplanes.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі