Самаму старому пацыенту з COVID-19 у Гродзенскай вобласці — 92 гады

Каранавірус у Беларусі / Минск-Новости
Каранавірус у Беларусі / Минск-Новости

Самаму старому пацыенту з COVID-19 у Гродзенскай вобласці — 92 гады, самаму маладому — 27 дзён. Абодва яны вылечыліся ад каранавіруса і былі выпісаныя з бальніцы.

"У немаўляці клінічных праяў практычна не было, у дзіцяці быў выяўлены каранавірус, таму што ў яго бацька хварэў на COVID-19. І яно, як кантакт першага ўзроўню, было абследавана. Яго паназіралі і выпісалі са стацыянара", — расказвае галоўны доктар Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы Сяргей Ціхановіч.

А вось 92-гадоваму мужчыну пашанцавала менш. Па словах галоўнага доктара, яго лячэнне не было простым і колькі часу мужчына правёў у бальніцы — невядома: "Ён доўга ляжаў. У рэанімацыі і на кіслародзе. Аднак, нягледзячы на ўзрост, ён паспяхова прайшоў лячэнне і быў выпісаны з выздараўленнем".

На раніцу 29 траўня ў Беларусі 40 764 пацверджаныя выпадкі каранавіруса. Паводле афіцыйнай інфармацыі Мінздароўя, выпісана з бальніц 17 390 чалавек, у якіх была пацверджана каранавірусная інфекцыя. Памерла — 224 пацыенты.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі