Самароспуск ці перавыбары: хто і калі заклаў міну пад КР — эфір

Алена Жываглод

Алена Жываглод / Еўрарадыё

Ініцыятыва “Сумленныя людзі” днямі адзначыла сваё 6-годдзе. Для грамадскай суполкі ў беларускіх рэаліях гэта значнае дасягненне — столькі праіснаваць і працягваць рабіць сваю справу. Асабліва ва ўмовах, калі і цікавасць да так званай апазіцыйнай павесткі ў грамадстве зменшылася, і да сумленнасці пэўнай часткі актывістаў і нават лідараў дэмруху ўзнікла шмат пытаннечкаў. Што прыводзіць, у тым ліку, і да фактычна правальных вынікаў выбараў у Каардынацыйную раду.
 
Ці быў прагназаваны такі вынік выбараў у КР, калі прагаласавала крыху больш за 2 тысячы чалавек, і ці можна было ўратаваць сітуацыю? Як на імідж дэмсіл уплываюць скандалы, звязаныя з агентурнай працай на спецслужбы, і ці не час створаным структурам самараспусціцца на радасць крытыкам? Што такі самароспуск дасць і каму пойдзе на карысць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі “Сумленныя людзі”, былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.