Самая сур'ёзная паводка чакаецца на Сажы, Дзвіне і Прыпяці

Беларускія гідраметэаролагі прагназуюць, што самыя праблемныя паводкі гэтай вясной будуць на Сажы, Дзвіне і Прыпяці. Пра гэта, паводле звестак "Інтэрфакса", паведаміла начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Марына Нагібіна. Па яе словах, чакаецца, што паводка будзе вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні на 50-200 см. Спецыяліст адзначыла, што ў найбліжэйшыя дні пачнуць ўскрывацца рэкі басейна Прыпяці, Нёмана, затым, у канцы сакавіка, пачнуць ускрывацца Бярэзіна, Сож і Дняпро. У першай дэкадзе красавіка пойдзе лёд на астатніх рэках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі