Саміт ЕС не будзе прымаць новых рашэнняў па Украіне

Але ад саміту не варта чакаць навін наконт пазіцыі Брусэля да Кіева. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на высокапастаўленага еўрапейскага дыпламата.



"Там будзе параграф наконт Усходняга партнёрства як такога, са згадваннем дамоваў з Грузіяй і Малдовай. Наконт Украіны, я думаю, што мы паўторым мэсіджы, якія мы ўжо пасылалі, што мы гатовыя падпісаць (Дамову пра асацыяцыю), калі кіраўніцтва гатова падпісаць і скажам заахвочвальныя словы і сімпатыі народу Украіны", — заявіў дыпламат.



Раней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што яго краіна прапануе ўключыць украінскае пытанне ў парадак дня саміту ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.



Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі