Самы вялікі паветраны карабель зачапіўся за слуп падчас выпрабаванняў

Самы вялікі паветраны карабель зачапіўся за слуп падчас выпрабаванняў

Падчас выпрабавальнага палёту самы вялікі ў свеце лятальны апарат Airlander 10 атрымаў пашкоджанні. Як перадае Бі-Бі-Сі, самалёт-дырыжабль зачапіўся за тэлеграфны слуп. Паведамляецца, што пры здарэнні ніхто не пацярпеў.

Airlander 10 мае ў даўжыню больш за 90 метраў і важыць 20 тон. Ён сумяшчае ў сабе канструкцыі самалёта і дырыжабля. Па словах распрацоўшчыкаў, апарат можа падняцца на вышыню 6 км і развіць хуткасць да 148 км у гадзіну.

Як інфармавала Еўрарадыё, першы палёт Airlander 10 на мінулым тыдні прайшоў паспяхова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі