Санкцыі vs бязвіз: чаму ў гэтым супрацьстаянні прайграюць простыя беларусы?
Арцём Брухан
Адказам на праблемы, звязаныя з выездам за мяжу аўтатранспарту на беларускіх нумарах, стала ўвядзенне лукашэнкаўскім рэжымам бязвізу з 35 еўрапейскімі краінамі. Што адметна, санкцыі адносна выезду беларусаў за мяжу на аўто закранаюць звычайных беларусаў, але амаль не ўплываюць на магчымасці выезду лукашэнкаўскай эліты, гаманцоў і высокіх чыноўнікаў. Відавочна, што ўведзены Мінскам бязвіз — удалы прапагандысцкі ход, але на жыццё звычайных беларусаў ніяк не ўплывае. Затое ўсё разам гэта негатыўна паўплывае на “праеўрапейскія настроі” беларускага грамадства.
Ці закранаюць еўрапейскія санкцыі лукашэнкаўскую наменклатуру сярэдняга і ніжэйшага ўзроўню? Як на стаўленне да рэжыму сярод еўрапейскіх палітыкаў і экспертаў паўплывае ўвядзенне Мінскам бязвіза і ці чакаць такога ж кроку насустрач ад ЕС? Ці здольныя дэмсілы спыніць дыскрымінацыю беларусаў і што рабіць у такой сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.