Сасновіч перамагла 4-ю ракетку свету і выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене

Сасновіч перамагла 4-ю ракетку свету і выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене

Беларуска Аляксандра Сасновіч (30-я ракетка свету) выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA ў Брысбене. У сераду ў матчы 1/4 фіналу яна ў трох сэтах перамагла 4-ю ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну — 6:4, 0:6, 6:3. Сасновіч пасля правальнага другога сэту прадэманстравала волю да перамогі. У 1/4 фіналу яна сустрэнецца з Донай Векіч з Харватыі, якая займае ў рэйтынгу 34-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі