Сасновіч прайграла на старце турніру ў Пекіне

Сасновіч прайграла на старце турніру ў Пекіне

Аляксандра Сасновіч прайграла на старце тэніснага турніру ў Пекіне. У трох сэтах беларуска саступіла шостай ракетцы свету Бьянцы Андрэеску з Канады — 2:6, 6:2, 1:6. Паядынак працягваўся амаль дзве гадзіны. Сасновіч на сённяшні дзень займае ў сусветным рэйтынгу 60-е месца. На турніры ў Пекіне яна працягне выступленне ў парным разрадзе (разам з Веранікай Кудзерметавай з Расіі).

Арына Сабаленка (14-я ў рэйтынгу WTA) пачне выступленні на пекінскім турніры з другога круга (1/16 фіналу). Яе саперніца — 45-я ракетка свету Дар'я Касаткіна з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі