Сасновіч выйшла ў 2-гі круг парнага разраду Australian Open, а Лапко прайграла
Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг парнага разраду Australian Open. У стартавым паядынку, разам з амерыканкай Тэйлар Таўнсэнд, беларуска абыграла Алексу Гуарачы з Чылі і Алісан ван Эйтванк з Бельгіі — 7:6, 6:2.
Сасновіч паспяхова выступае і ў адзіночным разрадзе, яна выйшла ў трэці круг, дзе сустрэнецца з Анастасіяй Паўлючэнкавай з Расіі.
А вось беларуска Вера Лапко і кітаянка Ін-Ін Дуань не прабіліся ў другі круг парнага разраду. Ва ўпартай барацьбе яны прайгралі Саране Кырсця з Румыніі і Алене Астапенка з Латвіі — 2:6, 7:6, 6:7. Раней Лапко ўжо на старце выбыла і з адзіночнага разраду.