Сатаністы падпалілі касцёл, каб падняцца па іерархічнай лесвіцы
Увечары 26 сакавіка ў Мазыры быў падпалены касцёл імя святога Міхаіла. Вандалы разбілі шкло і кінулі ў памяшканне храма палаючае рыззё. Сцены і зводы закураныя.
Калі б задума падпальшчыкаў, якія называюць сябе сатаністамі групы
“Блад Мун”, удалася цалкам, яе лідэр падняўся б на яшчэ адну прыступку
ўверх па іерархічнай лесвіцы. Гэта ўжо не першая спроба апаганьвання
мясцовымі сатаністамі рэлігійных устаноў у Мазыры.
13 лістапада 2006 году яны падпалілі праваслаўную царкву святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы. Той раз быў няўдалым. 25 снежня злачынцы паўтарылі спробу, і царква цалкам згарэла.
Але ж, па словах выканаўцы абавязкаў настаяцеля прыхода Тадэвуша Андрыевіча-Воласа, замах на касцёл святога Міхаіла 26 сакавіка быў не першым.
Тадэвуш Андрыевіч-Волас: “Мы ўж атрымалі адзін раз па галаве. Гэта было з намі з 1 на 2 сакавіка. Нам павалілі крыж. Фігуру Маці Божай разбілі перад касцёлам.
Акно адно пабілі, пакінулі надісы на сценах. Мы неяк былі падрыхтаваныя да ўсяго гэтага. Як яны падышлі — не ведаю”.
На здарэнне, па словах святара, ён глядзіць з пункту гледжання веры — як на выпрабаванне. Кажа, што пацярпелі больш маральна, чым матэрыяльна.
Між тым, ён упэўнены, што чацвёра затрыманыя па падазрэнні ў гэтым злачынстве падлеткі, толькі выканаўцы, а шукаць трэба завадатараў, кіраўнікоў сатанінскай секты.
Тадэвуш Андрыевіч-Волас: “Гэта арганізацыя. З таго, што мы ведаем, — злавілі малечу, якая б сама не дадумалася нешта такое зрабіць. Нехта імі кіраваў, і хтосьці іх падаслаў”.
Вось толькі ў тым, што кіраўнікоў знойдуць, святар не ўпэўнены.
Тадэвуш Андрыевіч-Волас: “Адзін другога не будзе выдаваць, казаць, хто яго паслаў. Гэта як у структурах масонскіх — ведаеш толькі першага, хто з табой працуе, а нікога вышэй не ведаеш”.
З тым, што ў іх горадзе існуе добра арганізаваная секта сатаністаў, кіраўнік крымінальнай міліцыі Мазырскага аддзела ўнутраных спраў Сяргей Закружны не згодны, але правяраць гэту версію міліцыянты будуць.
Сяргей Закружны: “Пакуль падставаў так думаць няма. Не ведаю, як далей, — пакажа следства. Працаваць з імі будзем. На гэтае пытанне пакуль цяжка адказаць. Мы вельмі мала яшчэ з імі працуем”.
На яго думку, гэта не больш чым падлеткі, якія начыталіся матэрыялаў пэўнага кшталту ў Інтэрнэце.
Між тым, Сяргей Закружны пацвердзіў, што адзін з затрыманых прызнаўся: ён сам і яго паплечнікі ўваходзяць сатанісцкую міні-секту “Блад Мун” (“Крывавы месяц”), і калі б касцёл удалося спаліць, яе лідэр падняўся б яшчэ на адну прыступку ўверх па іерархічнай сатанісцкай лесвіцы. Патлумачыў Закружны і тое, што чакае затрыманых, калі іх віна будзе даказана.
Сяргей Закружны: “У нас ёсць артыкул Крымінальнага кодэксу 218 “Наўмыснае пашкоджанне ці знішчэнне маёмасці, здзейсненае грамадскі небяспечным спосабам”. Артыкул прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі”.
Згодны з тым, што падпалы храмаў у Мазыры не больш, чым дзіцячыя гульні, і спецыяліст па сувязях з прэсай аддзела рэлігій упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міхаіл Рыбакоў.
Міхаіл Рыбакоў: “У Беларусі перыядычна з’яўляюцца арганізацыі, якія спрабуюць сябе выдаваць за сатаністаў, але афіцыйна такіх арганізацый у нас не існуе, і гэта ў большай ступені дзіцячыя вольнасці. Выпадак з падпальваннем царквы…
Гэта апошнім часам штосьці зноў утварылася. Апошнія былі ў годзе 86-м ці 87-м, калі не памыляюся. Калі б гэтым хтосьці кіраваў — яно б выглядала зусім па-іншаму.
А тое сёння — розныя гульні ў Інтэрнеце, відэа. Хтосьці з падлеткаў загуляўся, спрабуючы самасцвердзіцца”.
Забавамі моладзі, якую своечасова не спынілі праваахоўныя органы, лічыць злачынствы ў Мазыры і доктар тэалогіі Венскага універсітэта, рэферэнт мітрапаліта Філарэта па пытаннях новых рэлігійных рухаў Уладзімір Марціновіч.
Між тым, яго чамусьці больш палохаюць не самі сатаністы, а журналісты, якія пішуць пра іх і ўчыненыя акцыі вандалізму.
Уладзімір Марціновіч: “Сатаністы, у прыцыпе, распаўсюджаныя, але нельга сказаць — вельмі моцна ці не вельмі. Яны прысутнічалі заўжды. Ёсць групы ва ўсіх абласных гарадах, у райцэнтрах. Вы памятаеце рэакцыю на першы падпал? Гэта была бурлівая рэакцыя.
Мясцовы Уладыка абураўся, мясцовыя органы ўлады, маса артыкулаў у СМІ. І гэтая рэакцыя падрыхтавала другі і трэці падпалы. Яны зразумелі, што могуць неяк паўплываць на грамадства, запалохаць.
Калі б СМІ змоўчалі, а імі заняліся толькі аператыўныя органы, міліцыя, КДБ, то наступных падпалаў не было б”.
Праўдстаўнікі ўлады і праваахоўных органаў супакойваюць і сцвярджаюць, што добра арганізаваных сатанісцкіх арганізацый у Беларусі не існуе.
З пачутага вынікае: здарэнне ў Мазыры не больш, чым з’ява мясцовага маштабу, і адпаведныя службы хутка ва ўсім разбяруцца і пакараюць злачынцаў.
Між тым, першага злачынцу, які потым вывеў міліцыянтаў на след яшчэ трох сваіх паплечнікаў, затрымалі не яны, а спартоўцы, якія вярталіся пасля треніроўкі з вяслярскай базы, што знаходзіцца непадалёк ад касцёла.
Тым больш не трэба адмахвацца ад слоў затрыманых, сказаных начальніку крымінальнай міліцыі Мазыра, што яны належаць да сатанінскай ячэйкі. Як і забывацца на тое, што гэта ўжо не першы падпал у адным горадзе.
Фота — globus.tut.by