Савет Бяспекі папярэдзіў аб перакрыцці дарог з-за праверкі рэагавання на тэракты
Байцы Сіл спецаперацый на вучэннях, ілюстрацыйнае фота
З 1 па 3 лістапада ў Беларусі магчыма "часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці". Пра гэта папярэдзілі ў Савеце Бяспекі краіны. Гэта звязана з праверкай дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, праверка будзе праходзіць у гэтыя тры дні.
У Савеце Бяспекі намякнулі на магчымыя гукі выбухаў у сувязі з ужываннем "імітацыйных сродкаў паразы ў навучальных мэтах". Акрамя таго, у гэты перыяд па асобных дарогах "запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабістага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі".
Нагадаем, днямі гукі выбухаў чулі ў аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам. Пазней у Мінабароны Беларусі заявілі, што гэта былі вучэнні інжынерных падраздзяленняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.