Савет Рэспублікі пазбавіў недатыкальнасці сенатара Андрэя Паўлоўскага
Савет Рэспублікі пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасці сенатара Андрэя Паўлоўскага. У прэс-службе адзначаюць, што рашэнне было прынята на падставе матэрыялаў, якія паступілі з праваахоўных органаў, і не звязанае з ажыццяўленнем ім паўнамоцтваў у Савеце Рэспублікі. Матэрыялы тычацца яго дзейнасці, як ўладальніка камерцыйных структур.
Андрэй Паўлоўскі — член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансам. Быў абраны членам СР пятага склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Ваўкавыскага, Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў). З’яўляецца членам Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі. Старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю “Біякам”.
У Беларусі пазбаўленне недатыкальнасці сенатара практычна заўсёды цягне за сабой крымінальны пераслед.
Нагадаем, у ліпені мінулага года стала пазбавілі сенатарскай недатыкальнасці, пасля чаго затрымалі, члена Савета Рэспублікі, бізнэсмэна Віталя Кастагорава. Ён быў абвінавачаны ад ухілення выплаты падаткаў на суму ў 1,5 млрд рублёў.
А ў жніўні 2014 года на пазачарговай сесіі сенатары пазбавілі недатыкальнасці генеральнага дырэктара "Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі" Ганны Шарэйка. Яна была прызнаная падазраванай ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і ўзятая пад варту.
Фота: Вольга Лойка, TUT.BY