Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў законы аб дзейнасці палітычных партый
А таксама грамадскіх аб'яднанняў.
Палата прадстаўнікоў прыняла гэты законапраект яшчэ 2 кастрычніка.
Дакументам размежаваныя падставы для прыпынення дзяржаўнай рэгістрацыі і для адмовы ў ёй палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Аднак гэта не перашкаджае паўторнай падачы выпраўленых дакументаў. Для стварэння і дзейнасці ў нашай краіне філіі міжнароднага грамадскага аб'яднання, створанага на тэрыторыі замежнай дзяржавы, неабходна не менш за дзесяць заснавальнікаў ад Беларусі.
Карэктуюцца таксама палажэнні, якія датычаць ліквідацыі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і іх саюзаў. У прыватнасці, прадугледжваецца, што НДА, якія ліквідуюцца, не могуць здзяйсняць аперацыі па рахунках, паведамляе БелаПАН.
Фота — sb.by