Сайт бібліятэкі абновяць за 200 тысяч долараў

Нацыянальная бібліятэка размясціла на сайце дзяржзакупак заяўку на мадэрнізацыю сайта. Гэта абыйдзецца бюджэту краіны ў 3,1 мільярда рублёў, ці 213 тысяч долараў.

У Нацыянальнай бібліятэцы Еўрарадыё пацвердзілі, што плануецца мадэрнізаваць інтэрнэт-партал бібліятэкі.

Дарэчы, нядаўна запушчаны сайт Следчага камітэта каштаваў утрая менш. А вось сайт кіраўніка Беларусі даражэйшы — 15 мільярдаў (амаль мільён долараў). Столькі на яго выдаткаваў бюджэт 2014 года.

Фота:  media.vorotila.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі