Сайт у памяць пра Паўла Шарамета з'явіўся ў дзень яго нараджэння
Павел Шарамет / radio.vesti-ukr.com
Сям'я, сябры і калегі Паўла Шарамета стварылі фонд "Свабода і салідарнасць", каб захаваць усё тое, што стварыў журналіст, а таксама працягнуць яго справу: падтрымліваць маладых журналістаў і свабоду слова ў Беларусі, Украіне і Расіі. 28 лістапада, у дзень нараджэння Паўла, пачаў працаваць сайт pavelsheremet.com, дзе можна знайсці інфармацыю аб Фондзе, а таксама гісторыю Паўла Шарамета, яго інтэрв'ю, фільмы і кнігі.
Павел Шарамет пачаў сваю журналісцкую кар'еру ў Беларусі. Потым ён быў вымушаны пераехаць у Расію, а затым — ва Украіну. Тым не менш Шарамет ўважліва сачыў за беларускай сытуацыяй і заснаваў сайт "Беларускі партызан".
Раніцай 20 ліпеня 2016 гады машына, у якой ён ад'язджаў ад сваёй кватэры ў Кіеве, выбухнула. Расследаванне яго гібелі доўжыцца ўжо чатыры гады. Аднак вінаватых следзтва дагэтуль не ўсталявала.
Сёння, 28 лістапада, Паўлу Шарамету споўнілася б 49 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.