Сайты і сацсеткі Каардынацыйнай рады і НАУ прызнаныя экстрэмісцкімі
Суд Цэнтральнага раёна прызнаў экстрэмісцкімі сайты Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама іх сацсеткі.
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Telegram-канал "Каардынацыйная рада", Telegram-чата "КС_chat", канал КР на YouTube, Telegram-канал "Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне", Telegram-чат "НАУ Chat" і канал НАУ на YouTube.
Раней стала вядома, што сёння ў спіс экстрэмісцкіх трапілі старонкі Паўла Латушкі і Валерыя Цапкалы ў сацсетках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.