Сцебурака: мова, культура, гісторыя — усё нацыянальнае і ёсць наша ідэя
11 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, шоўмен Усевалад Сцебурака.
Сёння значаная частка беларускага грамадства аб’яднаная адной мэтай — дамагчыся змены рэжыму. Але ўжо сёння відавочна, што пасля таго, як гэтая змена адбудзецца, перад намі паўстануць новыя выклікі. Бо ўжо сёння чутны словы пра тое, што “разам мы — толькі да перамогі, пасля якой шляхі з прыхільнікамі нацыянальнага адраджэння разыдуцца”. І змаганне за беларускасць Беларусі будзе працягвацца, перакананы Усевалад Сцебурака.
Пра тое, што больш важна для нас — дэмакратыя і правы чалавека ці вяртанне Беларусі беларускасці, як зрабіць так, каб нашы нацыянальныя каштоўнасці сталі сапраўды каштоўнасцямі для ўсіх, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Усеваладам Сцебуракам.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.