“Сэксуальная” справа фізрука з-пад Віцебска: паважаны чалавек, жанаты, вернік

“Сэксуальная” справа фізрука з-пад Віцебска: паважаны чалавек, жанаты, вернік

Сталі вядомыя падрабязнасці “сэксуальнай” справы 61-гадовага фізрука з аграгарадка ў Віцебскім раёне і яго 14-гадовай выхаванкі, з якой мужчына і ўступіў у інтымную сувязь. Як распавяла TUT.by маці дзяўчынкі, паміж немаладым настаўнікам і юнай школьніцай узніклі пачуцці. Цяпер дзяўчына вымушаная перайсці ў іншую школу, бо на папярэднім месцы вучобы яе зацкавалі дзеці, а органы апекі пагражаюць маці, што забяруць дачку з сям’і.

Дзяўчынка выхоўваецца ў няпоўнай сям’і — бацькі развяліся. Тата завёў новую сям’ю, мама таксама другі раз выйшла замуж, але ў дзяўчыне не склаліся адносіны з айчымам, таму ён жыве асобна ад жонкі і падчарыцы. Таксама ў гераіні гісторыі ёсць старэйшы дарослы брат, які ўжо мае сваю сям’ю.

Маці запісала дачку ў спартовую секцыю па валейболе і баскетболе, каб яна не трапіла ў кепскую кампанію. Там дзяўчына закахалася ў настаўніка фізкультуры. Калі паміж імі ўзніклі адносіны, дзяўчыне было 13 гадоў. Інтымныя сувязі ў іх былі тры разы, дома ў настаўніка. Свае пачуцці школьніца хавала і маці ні ў чым не прызнавалася. Тая даведалася пра раман дачкі з нашмат старэйшым мужчынай ад міліцыі.

У настаўніка, які цяпер узяты пад варту, ёсць жонка, двое дзяцей і ўнукі, але сям'я жыве ў іншым населеным пункце. Яго называюць шчырым вернікам — мужчына ходзіць у царкву і моліцца. Дзеці яго вельмі любяць, ён умее знайсці да іх падыход і ўвогуле лічыцца паважаным чалавекам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі