Сэлфі Папы Францішка аказалася скрыншотам (фота)
У панядзелак у афіцыйным Instagram-акаўнце Ватыкана з'явілася фота Папы Францішка. Сцвярджалася, што гэта яго "першае сэлфі". Навіна трапіла ў СМІ па ўсім свеце. За пяць гадзінаў "сэлфі" набрала каля 9,5 тысячы праглядаў і сотні каментароў. Аднак ужо неўзабаве карыстальнікі Сеціва высветлілі, што гэты здымак — скрыншот відэатрансляцыі, якая адбылася ў верасні 2014 года.
Фота: Instagram