Сенатар Маккейн: Вельмі хутка Лукашэнка можа быць заменены
Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн сумняваецца ў легітымнасці прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і лічыць, што ён хутка можа быць зменены.
Пра гэта Маккейн заявіў, выступаючы 5 лютага на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе РІА Новости.
"Рэжымы тыраніі існуюць усюды, яны не абмяжоўваюцца толькі Блізкім Усходам, — сказаў Маккейн. — Вельмі хутка спадар Лукашэнка можа быць заменены ўслед за іншымі тыранамі свету".