Сербія не ўвойдзе ў Еўрасаюз, калі Еўрасаюз прызнае незалежнасць Косава

Сербія не ўвойдзе ў Еўрасаюз, калі Еўрасаюз прызнае незалежнасць Косава. Такой думкі прытрымліваецца праўрадавая сербская газэта “Палітыка”. Каментар з’явіўся на першай старонцы газеты напярэдадні візіту ў Белград прадстаўнікоў ЗША, Расіі і Еўрасаюзу, якія імкнуцца вырашыць праблемы паміж Сербіяй і Косава. Паводле “Палітыкі”, ЗША плануюць аднабакова прызнаць незалежнасць Косава, а Еўрасаюз не павінен браць прыклад з Вашынгтону.

Інфармагентцва Reuters падкрэсьлівае, што, нягледзячы на моцны нацыяналізм у Сербіі і яе залежнасць ад Расіі ў палітычных пытаньнях, рашэньне пакінуць гэтую краіну без шанцаў на далучэнне да еўрасупольнасці можа стварыць нестабільную “чорную дзірку” у Еўропе. Паволе даследванняў, 70% сербаў хацелі б далучэння да ЕС, але Белград рашуча супраць незалежнасці Косава, які ў 90% засяляюць албанцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі