“Серебряная свадьба” і Купалаўскі тэатр знайшлі адно аднаго (Фота+відэа)
Калі ідзеш на канцэрт у Купалаўскі тэатр, ахоплівае нейкая занепакоенасць. Гэта ж не проста тэатр. Гэта Нацыянальна Акадэмічны Драматычны Тэатр. Які, як вядома, пачынаецца не менш, як з нацыянальнай акадэмічнай драматычнай вешалкі... Там партэр і бельетаж, ложы, званкі, антракты, ляпніна, нарэшце — буфет!
Некалькі хвілінаў да пачатку. У грымёрцы — апошнія прыгатаванні:
Святлана Залеская-Бень на ўласным здароўі правярае ямайскі ром нямецкіх маракоў, якім хвілін праз 20 будзе частаваць гледачоў.
Праграма “Кабарэ ў квадраце” складаецца з дзвюх частак. Абедзьве “Серебряная свадьба” “абкатала” ў Купалаўскім яшчэ ўвосень, падчас фэста “Тэатральны SOUND”. Аднак тады і дэкарацыі, і пастаноўка былі нашмат слабейшыя. Адно слова — “салянка”! Цяпер жа Бенька разгарнулася ва ўсю моц: выступ кабарэ-бэнда ператварыўся ў сапраўдны музычны спектакль у дзвюх дзеях. А дзе сапраўднаму спектаклю месца, як не ў сапраўдным тэатры?
Першая дзея — нямецкае кабарэ. На сцэне пераважаюць адценні зялёнага. Святлана Залеская-Бень і Аляксандр Казела захапляюцца рамантыкай перадваеннага мястэчка, гуляюць у закаханых, разам з гледачамі п’юць гарэлку з бальзамам, якая некаторым у залі падалася славутым лікёрам "Jägermeister", і перадаюць прывітанне гурту “Rammstein”, у адной са сцэнак выкарыстоўваючы фрагмент іх песні “Du riecht so gut”.
Па змесце гэтая дзея нагадала “Народны альбом”. Гісторыі, якія нам распавяла “Серебряная свадьба”, аб’яднаныя часам і кантэкстам дзеяння. Дзея разгортваецца падчас Першай Сусветнай вайны дзе-заўгодна-ў-Еўропе. Тым і адрозніваецца “Кабарэ ў квадраце” ад праекта Міхала Анемпадыстава: уласнымі словамі, вершамі Бертальда Брэхта і іншых паэтаў нямецкага кабарэ нам распаведзеная не пра лакальную разборку Казіка і Юзіка, а пра чалавека таго часу ўвогуле. Пра чалавека эпохі мадэрна, якому карцела пражыць весела, але наканавана было пайсці паваяваць.
Другая дзея — французскае кабарэ. Яно як старадаўняя крывіцкая “Пагоня”: не спыніць, не стрымаць. На сцэне адбываецца змена дэкарацыяў: цяпер там правакацыйная чырвона-чорная сумесь і больш звыклая, так бы мовіць, класічная “Серебряная свадьба”.
Другая частка “квадрата” атрымалася нашмат больш эратычнай: нагамі дрыгалі і дамы з кабарэ — “лепшыя ў горадзе” — і дзяўчыны з глядацкай залі. Такога Купалаўскі яшчэ не бачыў! “А што, сёння ж 23 лютага, — казала Бенька. — Няхай хаця б мужчынская палова чалавецтва пабачыць што-небудзь прыемнае...”
Музыкі ў “Серебряной свадьбе” адцягнутыя на другі план, што цалкам адпавядае “жанравай прыналежнасці” гурта: спачатку “кабарэ”, а пасля ўжо “бэнд”. Тым не менш, адзін за адным яны выходзілі на авансцэну і ўцягваліся ў дзею.
Гледачы ад “Кабарэ ў квадраце” прыйшлі ў захапленне і, нават калі апусцілася заслона, ніяк не хацелі адпускаць музыкаў. “У мяне зараз ногі адламаюцца”, — казала скрыпачка Маша Васілеўская. Але “Серебряная свадьба” выйшла на біс двойчы.
Калі ідзеш у Купалаўскі на канцэрт “Серебряной свадьбы” — занепакоенасць узрастае ў геаметрычнай прагрэсіі. Бо гэта вам не які-небудзь “P:Сок”. Ніколі не ведаеш, чаго чакаць ад Бенькі і яе кабарэ... Тым больш, калі гэта “Кабарэ ў квадраце”.