Сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну пачаўся ў Беларусі

Сезон палявання адкрыўся 10 жніўня

Сезон палявання адкрыўся 10 жніўня / pixabay.com

З 10 жніўня ў Беларусі пачынаецца летне-восеньскі сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну. Пра гэта абвясціла Міністэрства лясной гаспадаркі.

Таксама паляваць можна на слонку, вяхіра, голуба шызага, перапёлку і фазана. Пад забаронай толькі адстрэл гусей. Паляванне дазволена ў светлы час сутак з засады, а таксама з падыходу або з пад'езда на маламерных судах без матора. Выкарыстоўваць можна толькі гладкаствольную паляўнічая зброю. Дазволена ўжываць паляўнічых сабак, акрамя ганчакоў і хартоў, а таксама лоўчых птушак.

Толькі з паляўнічымі сабакамі (выжламі, спаніэлямі і рэтрыверамі) дазволена паляванне на цецерука. Паколькі гэты від з'яўляецца нарміруемым, то абавязкова трэба атрымаць дазвол на здабычу і пуцёўцы да яго.

Працягнецца летне-восеньскі сезон да 8 снежня 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі