Схадзіць галяком у краму: Як расіяне адзначаюць перамогу над Іспаніяй

Схадзіць галяком у краму: Як расіяне адзначаюць перамогу над Іспаніяй

Перад матчам Расія — Іспанія на чэмпіянаце свету па футболе расіяне ў сацыяльных сетках давалі самыя неверагодныя абяцанні: што яны зробяць, калі іх каманда выйграе. Учора Расія атрымала перамогу ў серыі пенальці і цяпер футбольныя аматары выконваюць дадзеныя абяцанні, піша meduza.io, якая і запусціла “генератар абяцанняў”. Многія карыстальнікі далучыліся да гульні.

Сярод такіх абяцанняў: прабегчы топлес па вёсцы, схадзіць галяком у краму, прызнацца ў каханні, або проста напіцца і выкінуць тэлевізар. Цяпер карыстальнікі сацыяльных сетак выкладваюць фотафакты з выкананымі абяцаннямі: да прыкладу, там сапраўды ёсць голы мужчына на парозе крамы і хлопец у сукенцы, які абяцаў прыйсці ў такім выглядзе на працу.

Значна цяжэй тым, хто паабяцаў сваім сваякам ажаніцца, не маючы нарачонай, або вывучыць латышскую мову.

Схадзіць галяком у краму: Як расіяне адзначаюць перамогу над Іспаніяй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі