Шалёныя кошты на "Белавія" і "ператрахіванне" ПВТ: стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч
Адпачынак у Турцыі для сям'і з Беларусі ў 1,7 раза даражэйшы, чым для сям'і з Польшчы. А калі на сярэднія заробкі пералічыць — дык і ўвогуле ў чатыры разы. Што адбываецца?
Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч прыходзіць да думкі, што вінаватая "Белавія" са сваімі шалёнымі коштамі на квіткі. Пра тое, як яна працуе, і пагаворым у сённяшнім стрыме.
Таксама абмяркуем пазыку ў $1,5 млрд, якую Лукашэнка не аддае Венесуэле, чарговае "ператрахіванне" Парка высокіх тэхналогій і навіны Каардынацыйнай рады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.