Шайгу даручыў у самыя кароткія тэрміны аднавіць згарэлы будынак Мінабароны
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу даручыў у самыя кароткія тэрміны аднавіць будынак Мінабароны ў Маскве, дзе адбыўся пажар. Акрамя таго, ён патрабуе захаваць пры гэтым гістарычнае аблічча будынка. Пра гэта інфармуе ria.ru са спасылкай на прадстаўніка Мінабароны Ігара Канашэнкава.
Будынак Мінабароны Расіі ў цэнтры Масквы быў узведзены напрыканцы XVIII стагоддзя і перабудоўваўся ў 1944-1946 гадах.
Як паведамлялася раней, у нядзелю, 3 красавіка, адбыўся пажар у адміністрацыйным будынку ваеннага ведамства. Агонь ахапіў усе паверхі будынка і пайшоў па міжпаверхавых драўляных перакрыццях. Пажару надалі найвышэйшы, пяты ўзровень складанасці.
Змаганне з агнём заняло некалькі гадзінаў. Толькі пад вечар пажар быў цалкам патушаны.