Шэкспіраўскага "Макбета" ператварылі ў комікс

Брытанскае выдавецтва Classical Comics выпусціла 25 лютага ўласнае выданне трагедыі Уільяма Шэкспіра "Макбет" - у выглядзе коміксу, або як яго яшчэ называюць, графічнай навелы. Як адзначае аглядальнік газеты The Guardian, яе выдалі ў трох варыянтах: з захаваннем поўнага арыгінальнага тэксту, у перакладзе на сучасную англійскую мову і ў скарочаным выглядзе, таксама на сучаснай англійскай мове.

Ілюстрацыі для комікса выканаў Джон Хауард, адзін з мастакоў брытанскага аддзела Marvel.

Адначасова з "Макбетам" Classical Comics выпускае ў выглядзе коміксу адну з самых вядомых хронік Шэкспіра - "Генрыха V". У будучыні выдавецтва мае намер перакласці ў выглядзе графічных навел яшчэ тры шэкспіраўскія п'есы - "Рычарда III", "Буру" і "Рамэа і Джульету", а таксама "Франкенштэйна" Мэры Шэлі, "Дракулу" Брэма Стокера, "Джэйн Эйр" Шарлоты Брантэ, "Вялікія надзеі" і "Калядную песню" Чарльза Дзікенса.

Фота: www.classicalcomics.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі